Стараліся змыць чарнобыльскую атруту


26 красавіка 1986 года…  Якім ён быў, той дзень?

Успамінае Соф’я Шаціла, жыхарка вёскі Казлы:

Шатило-Соня
– Быў звычайны красавіцкі дзень, цёплы надта ж. Дзеці былі ў школе. Нехта адзін прыбег са школы і пачаў расказваць, што машыны калонамі некуды едуць, людзі ўсё кідаюць і таксама некуды ідуць і едуць. Адразу мы ўсе падумалі, што гэта проста жарты.
А праз некалькі дзён ужо сур’ёзна загаварылі пра радыяцыю, якую раней ніхто не чуў і не бачыў. Гаварылі, каб вады з калодзежаў не пілі. Мы дык з калонкі бралі… Малака не пілі доўга, бо таксама забаранялася: радыяцыя! Мыліся старанна кожны дзень, стараліся з сябе чарнобыльскую атруту змыць.
Многія сем’і, гаварылі людзі, зрываліся з наседжаных месцаў і ўцякалі за свет, каб уратаваць дзяцей ад радыяцыі. Праўда, з нашай вёскі ніводная сям’я не выехала.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *