Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Ельскай раённай цэнтральнай бібліятэцы была арганізавана тэматычная выстава “З любоўю да роднага слова”.
На ей прадстаўлены кнігі на роднай мове ад класікаў беларускай літаратуры да сучасных аўтараў, а таксама падручнікі, якія могуць дапамагчы ўдасканаліць веданне роднай мовы.

