Рэйды ў Ельску: прафілактыка пажараў на сельгасзямлях

Служба 101

Ратавальнікі Ельскага раённага аддзела па НС праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы па прафілактыцы пажараў у перыяд уборкі і нарыхтоўкі ўраджаю сельскагаспадарчых арганізацый.

– У спякотнае і сухое надвор’е рызыка ўзнікнення пажару на полі значна ўзрастае, – тлумачаць ратавальнікі. ‒ Высокая тэмпература паветра і сухая расліннасць ствараюць спрыяльныя ўмовы для хуткага распаўсюджвання агню. Нават невялікая іскра ад тэхнікі або выпадковае неасцярожнае абыходжанне з агнём могуць прывесці да імклівага ўзгарання, якое ў лічаныя хвіліны ахопіць вялікія плошчы. Таму зараз, калі спякотнае надвор’е яшчэ не наступіла, важна нагадаць аб захаванні мер засцярогі і гатоўнасці да аператыўнага рэагавання на магчымыя надзвычайныя сітуацыі.

Намеснік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксей Савіцкі выступіў перад прадстаўнікамі сельгасарганізацый:

‒ Кожны кіраўнік абавязаны забяспечыць наяўнасць спраўных першасных сродкаў пажаратушэння і навучыць персанал правільным дзеянням у выпадку ўзнікнення пажару. Памятайце, што своечасовая рэакцыя і падрыхтаванасць могуць выратаваць не толькі тэхніку і ўраджай, але і жыцці людзей.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *