
Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Марат Маркаў павіншаваў раённую газету «Народны голас» са 100-гадовым юбілеем.

«Сардэчна віншую калектыў рэдакцыі, а таксама шаноўных ветэранаў выдання са 100-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты.
Вы святкуеце знакавую падзею – юбілей, які адлюстроўвае гісторыю газеты, якая прайшла доўгі і слаўны шлях, асвятляючы ключавыя падзеі эпохі, узнімаючы вострыя сацыяльныя пытанні і застаючыся вернай сваім чытачам. На працягу ста гадоў выданне было не проста крыніцай інфармацыі, а летапісцам часу, люстэркам грамадскага жыцця.
Няхай сённяшняя дата стане стымулам для далейшага развіцця і росквіту газеты, новых творчых здзяйсненняў і прафесійных перамог. Жадаю вам моцнага здароўя, натхнення, невычэрпнай энергіі і новых цікавых праектаў!», — гаворыцца ў віншавальнам адрасе.
