«Аб дзецях – нашы клопаты», — менавіта пад такой назвай выйшаў артыкул на старонках газеты «Ленінская праўда» ў адным з нумароў у 1987 годзе.

У артыкуле гаворыцца, што ў г. Ельску функцыяніруе чатыры дзіцячыя дашкольныя ўстановы, у якіх выхоўваецца 950 дзяцей. Умацавана матэрыяльная база дзіцячых садкоў. Ёсць добра абсталяваныя спартыўныя і па правілах дарожнага руху пляцоўкі, у дастатковай колькасці гульнявога, спартыўнага і метадычнага матэрыялу.
Дзіцячыя сады аснашчаны ўсім неабходным для развіцця, выхавання і навучання малых. Педагагічныя калектывы вялікую ўвагу надаюць фізічнаму выхаванню, падрыхтоўцы дзяцей да школы. Дашкаляты атрымліваюць элементарныя веды аб складовай структуры слова, знаёмяцца з гукавым аналізам слоў, папаўняюць свой слоўнікавы запас.
А колькі зараз дзіцячых да-школьных устаноў у раёне?
– Першага верасня 2025 года ў Ельскім раёне пачалі новы навучальны год 6 дашкольных устаноў (дзіцячых садкоў) і 6 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі – комплексы школа-сад, – паведаміла метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Ірына Каленчук. – У г. Ельску – 4 дзіцячых садка, астатнія – у сельскай мясцовасці. Усяго ў раёне 403 выхаванца.
З мінулых да сучасных дзён

Воспитатель детского сада №2 г.Ельска Вероника Уланова-Невмержицкая с детьми старшей группы
– Дзіцячы садок № 2 г. Ельска пачаў сваю дзейнасць у 1966 го-дзе ў былым будынку сярэдняй школы па вуліцы Козінцава, д. 2, – расказвае намеснік загадчыка дашкольнай установы Анастасія Бычкоўская. – У садзе былі спачатку дзве рознаўзроставыя групы. Крыху пазней былі адкрыты яшчэ дзве групы.
З 1980 года пачаў будавацца новы будынак дзіцячага сада № 2 па вуліцы 9 Мая. Будынак будаваў ПМК-78, майстар Трошка У.У.
У кастрычніку 1982 года адчыніў дзверы для сваіх першых выхаванцаў новы будынак пад назвай «Залаты ключык». Першыя выхавальнікі: Жыгадла Л.Р., Ляўкоўская А.І., Клабук В.В., Бараноўская Т.І.,Ляўкоўская Н.І., Мазурэнка М.Т., Худобенка Н.В., Бегляк А.І., Авершына В.Ф.
Сёння ў дзіцячым садку «Залаты ключык» створаны ўсе ўмовы для навучання і выхавання дзяцей. Ёсць выдатная музычная зала; пакой грамадска-патрыятычнага выхавання; фізкультурная міні-зала; пакой мастацкай дзейнасці; медыцынскі кабінет і фізіяпрацэдурны кабінет; 10 блокаў групавых памяшканняў з асобнымі спальнямі; сучасны, абсталяваны ўсім неабходным харчовы блок. Налічваецца 7 груп (113 дзяцей): 1 – ясельная, 5 – садовых, 1 – клас (27 вучняў).

Заместитель заведующей детским садом по хоз.работе №1 г.Ельска «Солнышко» Светлана Пархоменко с юными лесоводами
