Як падрыхтаваліся вучні Валаўскай школы Ельскага раёна да свята Багач?

Образование Общество

У беларускім народным календары ёсць асаблівае свята — Багач. Яго прынята зваць святам ураджая, калі сканчаецца жніво і кожны гаспадар можа ацаніць, з чым будзе зімаваць.

-У Беларусі за восеньскім народным святам замацавалася імя Багач. Але ў іншых славянскіх краінах яго называлі зусім па-рознаму — Лукаў дзень, Пасекін дзень, Малая Прачысцінка …, — расказалі вучні Валаўскай школы. — У праваслаўным календары ёсць свой аналаг Багача — Раство Прасвятой Багародзіцы. І гэта не супадзенне, бо свята ўраджаю гэта і дзень шанавання жанчыны-маці, берагіні і захавальніцы ачага.

Мы падрыхтавалі выставу з ураджаю, праявіўшы творчы падыход. Глядзіце, што у нас атрымалася!

Цікавы факт.

У Беларусі некалькі гадоў таму была выпушчана памятная манета, прысвечаная народнаму святу «Багач». На ёй намалявана абрадавая міска са збожжам і запаленай свечкай. Міска змешчана на фоне поля і нацыянальнага беларускага арнаменту і ручніка.

Аляксандр Смоляр



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *