
В фойе Засинцевского сельского Дома культуры размещена удивительно трогательная выставка – «Мой родны кут, як ты мне мілы». На рушниках, хранящих в себе тайны веков и отражающих душу народа, прикреплены старые фотографии и вырезки из районной газеты, по которым можно изучать историю аг. Засинцы и маленьких деревушек.
Газетная фотогалерея оформлена со знанием дела и тонким дизайнерским вкусом. На ней представлена история не только д. Засинцы, но и соседних деревушек, судьбы людей, знаменитых земляков, прославивших свою малую родину.
Благодаря вырезкам из старых газет и черно-белым фотографиям, перед нами предстает советская эпоха 70 – 80-х годов, постсоветские 90-е и 2000-е годы… А главное – это лица людей, уроженцев Засинцев, их судьбы и трудовые заслуги! Представлены на выставке и современные сюжеты.
– Наша «районка» – это настоящий кладезь информации о родном крае и людях, которые жили, трудились на родной земле, и которые сейчас живут, прославляя малую родину, – рассказывает сельский библиотекарь Елена Хомец, автор газетной фотогалерии. – В ней можно найти буквально все!
В советские годы районная газета называлась «Ленінская праўда», а сейчас «Народны голас». И тогда, и сейчас в нашей «районке» публикуются статьи об истории Ельщины, ее деревнях и г. Ельске, о людях, которые своим трудом делают наш край лучше и краше.
Вот, например, статья о нашем земляке, Почетном гражданине Ельского района, заслуженном работнике сельского хозяйства БССР Иване Хорошкевиче. Иван Ефимович четверть века стоял во главе колхоза «Путь Ленина», который раньше был в д. Засинцы и процветал во время его руководства. Это был удивительный человек, посвятивший свою жизнь преображению малой родины. Статья о нем называется «Землю надо любить как женщину».
А вот публикации из «Народнага голаса» о местной активистке д. Засинцы Нине Худобенко. Нина Ивановна молоденькой девчонкой приехала в нашу деревню после окончания техникума работать агрономом, да так и осталась, став частью нашей большой и дружной засинцевской семьи. Она прославила Засинцы не только своим неутомимым трудом, но и талантом. Ее прекрасные вышивки не раз выставлялись на различных районных и региональных мероприятиях.
Нужно отдать дань уважения газете «Народны голас» и за афганскую тему, которая регулярно появляется на страницах «районки». Статьи о нашем славном воине-интернационалисте Викторе Потапенко рассказывают о героизме и мужестве наших ребят, выполнявших свой интернациональный долг в далеком Афганистане. Виктор Николаевич служил в 9-ой роте 345-го отдельного воздушно-десантного парашютного полка. О подвигах десантников из 9-ой роты снят одноименный фильм.
Наша выставка привлекает внимание всех посетителей. Люди с большим интересом рассматривают старые фотографии, читают публикации давних лет и нынешние, недавно опубликованные в районной газете «Народны голас».
Мы гордимся нашей историей, нашими трудолюбивыми и даровитыми земляками. Спасибо «районке» за возможность окунуться в прошлое и лучше узнать настоящее.
Чытаем у раённай газеце ад 21 чэрвеня 1995 года пра лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі. У аб’ектыве фотакарэспандэнта – механізатар Валерый Шкала з КСУП «Саўгас «Камуніст».
«Набірае тэмпы касавіца на сенажацях саўгаса «Камуніст». На розныя мэты тут ужо скошана звыш 460 гектараў траў. З іх нарыхтавана 125 тон сена, закла-дзена ў сховішчы 1115 тон сіласнай масы і 715 тон сенажу.
Адным з актыўных удзельнікаў корманарыхтоўкі з’яўляецца механізатар Валерый Шкала. Магутным «Кіраўцам», на якім зманціраваны пагрузчык, ён разраўнівае і трамбуе сянажную масу», – чытаем у «Народным голасе» 30-гадовай даўнасці.
Валерый Шкала і зараз працуе механізатарам у КСУП «Саўгас «Камуніст». Штогод заняты ва ўсіх важных сельскагаспадарчых кампаніях. Сёлета ў час жніва працаваў на збожжаўборачным камбайне, паказваў добрыя вынікі. Сумленны, працавіты, старанны, адданы любімай справе – гэтыя словы характарызуюць механізатара ўсё жыццё.
Каб хто ведаў, як цікава перагортваць падшыўкі раённай газеты мінулых гадоў! Прыемна глядзець на герояў сваіх публікацый, сачыць за іх лёсам, жыццём, сталеннем.
Асабліва цікава сачыць за лёсам тых, на кім трымаецца жыццё ў вёсцы, тых, хто не здрадзіў роднай зямлі, а з першага дня працуе на ёй, выхоўвае дзяцей, імкнецца зрабіць жыццё на малой радзіме камфортным і прыгожым. У ліку адданых працаўнікоў вёскі – сям’я Таццяны і Яўгена Крывенькіх з аграгарадка Валаўск. Дванаццаць гадоў таму ў раённай газеце мы расказалі, як жыве маладая сям’я: «Яўген і Таццяна Крывенькія жывуць у пары ўжо сёмы год. Абое з вёскі Валаўск, пасля вяселля яны засталіся жыць і працаваць на радзіме. Маладой сям’і мясцовая гаспадарка адразу ж выдзеліла новы дом сядзібнага тыпу з усімі выгодамі. Паступова, з гаспадарскай лёгкай рукі, сядзіба абрасла новымі пабудовамі; з’явіліся лазня, гараж, гаспадарчыя памяшканні. Як і ў кожнай вясковай сям’і, у Таццяны і Яўгена ёсць невялікая дамашняя гаспадарка, агароды. З усім гэтым маладым гаспадарам, канешне ж, дапамагаюць спраўляцца бацькі…»
Час праляцеў незаўважна. Дванаццаць разоў з той публікацыі прыходзіла зіма, змянялася на лета. Выраслі дзеці, пасталелі гаспадары. Па-ранейшаму Таццяна працуе выхавацельніцай у дзіцячым садку, які зараз уваходзіць у састаў валаўскай школы. Яўген – адзін з лепшых працаўнікоў сельгаспрад-прыемства КСУП «Скараднянскі». Імя Яўгена Крывенькага заўсёды ў ліку лідараў раённых спаборніцтваў у розных намінацыях, у асноўным на перавозцы грузаў. За амаль дваццаць гадоў работы вадзіцелем Яўген Мікалаевіч на сваім МАЗе перавёз сотні тысяч тон збожжа, мукі, камбікорму, зялёнай масы і іншых грузаў.
Выраслі і дзеці Таццяны Сяргееўны і Яўгена Мікалаевіча. Старэйшы Аляксей – студэнт, трэці год набывае прафесію электрагазазваршчыка ў Калінкавіцкім каледжы меліярацыі. Малодшы Дзмітрый вучыцца ў 8 класе Валаўскай школы.
Сям’я Крывенькіх – з кагорты тых, хто не шукаў лепшага жыцця на чужыне, а з тых, хто нарадзіўся, вырас і стварыў сям’ю там, дзе жывуць і працуюць бацькі, там дзе знаёмы кожны куточак, кожная сцяжынка. І гэту спрадвечную любоў да малой радзімы яны, упэўнена, перадалі і сваім дзецям.
