З Днём нараджэння, вёсачка мая!

Общество

Весела, цікава і захапляльна прайшоў у мінулую суботу Дзень вёскі Дзвіжкі. Кірмашовая плошча, стылізаваная пад казачныя матывы, стварала святочны настрой. Тут працавалі падворкі, дзе жыхароў свята сустракалі казачныя персанажы і дзвіжкаўскія гаспадыні-майстрыхі, якія не толькі прадстаўлялі вышытыя палотны, карціны і ручнікі, але і частавалі гасцей прысмакамі «з пылу з жару».

DSCF7693
Упрыгожваннем святочнага падворка стала вялікая сцэна, на якой адбывалася незвычайнае прадстаўленне. Як паважаных гасцей сустракалі хлебам-соллю ўсіх, хто прыйшоў на свята. Самыя шчырыя словы падзякі і віншаванняў прагучалі са сцэны ад гасцей свята: Яўгеніі Петрухно, ветэрана педагагічнай працы, ураджэнкі Дзвіжак, і Мікалая Крэнта, старшыні Рамязоўскага сельвыканкама.

DSCF7679
У кожным населеным пункце ёсць людзі, якіх паважаюць і шануюць, якіх з гонарам называюць сваімі суседзямі, землякамі. Яны заслужылі павагу аднавяскоўцаў добрасумленнай працай, сваім стаўленнем да людзей. У гэты дзень ушаноўвалі не толькі работнікаў сельскай гаспадаркі і жыхароў вёскі Дзвіжкі. Не былі забытыя воіны, якія склалі галовы ў час Вялікай Айчыннай вайны, воіны, якія з гонарам выканалі свой інтэрнацыянальны абавязак. Ад імя Рамязоўскага сельскага выканаўчага камітэта падзяка была ўручана воіну-інтэрнацыяналісту, а цяпер старасце вёскі Шарын Анатолію Крупе.

DSCF7615
У час святочнага мерапрыемства ўшаноўвалі доўгажыхароў вёсак Дзвіжкі і Шарын. Не засталіся без падарункаў сямейныя пары, якія пражылі ў шлюбе не адзін дзясятак гадоў і выгадавалі дзяцей, маюць унукаў і праўнукаў. Асаблівых слоў заслужылі маці, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей. У гэты дзень таксама ўшаноўвалі ўраджэнцаў і жыхароў Дзвіжак, працуючых у розных сферах народнай гаспадаркі.
Сядзібы, патанаючыя ў рознакаляровых кветках, – упрыгожванне любога населенага пункта. Гэта шматдзённая і крапатлівая праца гаспадынь. Мікалай Крэнт уручыў падарункі ўладальніцам самых прыгожых падворкаў.
Маляўнічыя і запальныя танцы, душэўныя песні былі падораны жыхарам і гасцям свята ўдзельнікамі самадзейнасці Дзвіжкаўскага сельскага клуба.
Добры настрой стваралі Кікімара і Баба Яга, якія сваімі жартамі, прымаўкамі і вясёлымі танцамі смяшылі народ.
У гэты дзень на свяце вёскі таксама працавалі гандлёвыя кропкі. Больш за ўсіх, напэўна, радаваліся дзеткі, якім свята стала сапраўдным падарункам перад пачаткам навучальнага года. Яны з задавальненнем пераходзілі з аднаго атракцыёна на іншы, стваралі стыхійныя чэргі ля гандлёвых кропак і латарэй.
Скончылася святочнае мерапрыемства выступленнем самадзейных артыстаў з Рамязоўскага сельскага Дома культуры.
Праходзяць гады, стагоддзі, мяняецца з цягам часу амаль усё, штосьці забываецца. Але ж не забываецца дарога да родных мясцін, да вядомых з дзяцінства сцяжынак, да празрыстае вады з бацькоўскага калодзежа. Немагчыма не любіць родную старану. Таму і вяртаюцца час ад часу сюды людзі, як тыя птушкі ў роднае гняздо.

Алесь Таполя



1 комментарий по теме “З Днём нараджэння, вёсачка мая!

  1. Жаль, что я там не был и ухи не пробовал…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *