Паважаныя жыхары Ельскага раёна!
Ельскі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць Вас са святам – Днём беларускага пісьменства!
Першая нядзеля верасня ў Беларусі напоўнена асаблівай духоўнасцю і сэнсам. Святочная падзея – Дзень беларускага пісьменства – шырока адзначаецца ў нашым грамадстве.
Прага да ведаў і любоў да мастацкага слова спрадвеку былі неад’емнай часткай беларускага менталітэту. Як і многія стагоддзі таму, кніга замацоўвае вечныя ідэалы дабра і справядлівасці, застаецца жыватворнай крыніцай мудрасці, вопыту, натхнення і любові да сваёй малой радзімы. Адукацыя дае ўпэўненасць, магчымасць рэалізаваць свае здольнасці і дамагчыся поспеху.
Мы, беларусы, ведаем свае духоўныя карані, зберагаем дасягненні мінулых пакаленняў і ўпэўнена крочым у будучыню.
У гэты святочны дзень жадаем усім жыхарам Ельскага раёна добрага здароўя, поспехаў, творчага натхнення і аптымізму!
Віктар Замосцік, старшыня Ельскага райвыканкама
Аксана Захарчанка, старшыня раённага Савета дэпутатаў