Засталося не так многа часу, калі вышэйшыя і спецыяльныя навучальныя ўстановы адкрыюць свае дзверы для выпускнікоў школ. Таму зараз самы час ужо канчаткова вызначыцца з прафесіяй, якой прыйдзецца прысвяціць усё жыццё.
З мэтай знаёмства з выдавецкай дзейнасцю рэдакцыю раённай газеты «Народны голас» наведалі выпускнікі адзінаццатых класаў сярэдняй школы № 2 г. Ельска.
Галоўны рэдактар Таццяна Петрухно расказала школьнікам, як ствараецца кожны нумар газеты, як збіраецца для яго інфармацыя. Яна пазнаёміла будучых выпускнікоў школы з працай журналістаў, аператараў. Некаторыя вучні паспрабавалі нават запісаць навіны ў студыі раённага радыё.
Васіль Сакула