Вёска Казлы і знакаміты фальклорны гурт


Вёска Казлы, якая знаходзіц-ца на паўднёвым захадзе ў 50 кіламетрах ад Ельска, размешчана на тэрыторыі Засінцаўскага сельскага Савета. Вядома гэта вёсачка з сярэдзіны XIX стагоддзя, бо значылася ў спісе населеных месц Мазырскага павета як хутар Падгальскай сельскай абшчыны Скараднянскай воласці.


Назва вёскі, са слоў старажылаў, звязана з  гістарычнымі падзеямі – адыходам войскаў Напалеона праз Палессе. Разам з войскамі ішлі голад, гвалт, спаленыя вёскі і іншыя беды. Таму двое братоў вырашылі схавацца ад гэтых бясчынстваў у непраходных лясах і балотах Палесся. Прозвішча братоў было Казёл. Так з’явілася назва вёскі – Казлы.   


У 1909 годзе ў вёсцы было 14 двароў, 135 жыхароў. У пачатку 1930-х гадоў, калі быў арганізаваны калгас «Чырвоны араты», хутар быў пераўтвораны ў вёску. У той час у вёсцы працавала пачатковая школа. Перад Вялікай Айчыннай вайной у Казлах налічвалася 40 двароў, пражывала 145 жыхароў. У часы Вялікай Айчыннай вайны цяжкім быў лёс гэтай вёскі: у кастрычніку 1943 года нямецка-фашысцкія акупанты спалілі вёску, загубілі каля трыццаці яе жыхароў. Пасля вайны ў вёску вярнуліся людзі, пачалі ўзводзіць новыя хаты. Жыццё працягваецца.


Продолжение читайте в газете «Народны голас».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *