Сёння модна быць здаровым

Спорт

16 мая на Ельшчыне прайшоў шэраг святочных спартыўных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту.
Адкрылі дзень лёгкаатлеты школ раёна, якія прынялі ўдзел у спаборніцтвах па бегу на розныя дыстанцыі, скачках у даўжыню і кіданні дыска, якія адбываліся на цэнтральным стадыёне.

У гэты ж час праходзіў чэмпіянат раёна па шахматах, у якім выявіліся і свае пераможцы. Сярод гарадскіх каманд наймацнейшымі сталі шахматысты аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, другое месца заняла каманда Ельскага аграсэрвісу, трэцяе – працаўнікі цэнтральнай раённай бальніцы. Хацелася б адзначыць, што ў гэтай падгрупе ўсе гульні без паражэнняў згулялі Ксенія Носка і Віктар Кольчанка. У групе сельскіх раёнаў першае месца заняла каманда КСУП «Дабрынь», другое – КСУП «Саўгас «Камуніст», трэцяе – КСУП «Ельск».

Изображение-240

Таксама ў гэты дзень адбылося ўрачыстае ўшанаванне ветэранаў спорту, лепшых трэнераў, інструктараў па спорце, спартсменаў і калектываў фізічнай культуры горада і раёна.

Пачалося спартыўнае свята з шэсця лепшых спартсменаў і трэнераў спартыўных школ Ельскай СДЮШАР і ДЮСШ РАП работнікаў АПК.

Изображение 262

Изображение 255

Урачыстую частку адкрыла намеснік старшыні Ельскага раённага выканаўчага камітэта Галіна Ільюк. Па словах Галіны Міхайлаўны, у нашай дзяржаве, горадзе і раёне надаецца шмат увагі развіццю фізічнай культуры і спорту. Ельская зямля багатая сваімі спартыўнымі традыцыямі. Выхаванцы ельскіх спартыўных школ выступаюць на спаборніцтвах самага высокага ўзроўню. Галіна Ільюк ад імя раённага выканаўчага камітэта павіншавала з прафесійным святам спартсменаў, работнікаў, ветэранаў фізкультуры і спорту, а таксама аматараў здаровага ладу жыцця. Яна пажадала ўсім здароўя, поспехаў у дасягненні высокіх вынікаў у спорце. Галіна Ільюк уручыла граматы ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама Аляксандру Матузка, інструктару-метадысту па спартыўнай рабоце ДЛГУ «Ельскі лясгас», Аляксею Сіўчуку, дырэктару УСУ «Ельская СДЮШАР», Андрэю Байкоўскаму, дырэктару ДЮСШ РАП работнікаў АПК, Ігару Захараву, настаўніку фізічнай культуры і здароўя ДУА «Яслі-сад – базавая школа г. Ельска». Ганаровай граматай Ельскага раённага выканаўчага камітэта быў узнагароджаны Валерый Садольскі, настаўнік фізічнай культуры і здароўя ДУА «Старавысокаўскі яслі-сад – базавая школа Ельскага раёна». Ганаровай граматай Ельскага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны Аляксандр Дзянісаў, настаўнік фізічнай культуры і здароўя СШ № 1 г. Ельска. Падзякі Ельскага выканаўчага камітэта былі ўручаны Вячаславу Атрошкіну, трэнеру-выкладчыку УСУ «Ельская СДЮШАР», і Віктару Бандарэнка, старэйшаму трэнеру-выкладчыку УСУ «Ельская СДЮШАР».

Изображение 271

Изображение 267

Изображение 266 Изображение 273

Не былі забытыя ў гэты дзень і ветэраны спорту. У гонар прафесійнага свята Галіна Міхайлаўна ўручыла ім памятныя падарункі.

Изображение 302Изображение 264

Немалая работа праводзіцца ва ўстановах адукацыі па падрыхтоўцы будучых спартсменаў і папулярызацыі здаровага ладу жыцця, таму зборная каманда раёна неаднаразова займала прызавыя месцы ў разнастайных спаборніцтвах. З прафесійным святам спартсменаў, ветэранаў, інструктараў па спорце, а таксама настаўнікаў фізічнай культуры сардэчна павіншаваў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Ельскага райвыканкама Віктар Амяльчук. Ён узнагародзіў граматамі аддзела адукацыі спорту і турызму райвыканкама лепшых спартсменаў і выкладчыкаў фізічнай культуры.

Павіншаваў спартсменаў, ветэранаў фізкультурнага руху і работнікаў спартыўнай галіны Мікалай Дворак, намеснік начальніка аддзела адукацыі спорту і турызму райвыканкама. Як адзначыў Мікалай Іванавіч, фізічная культура і спорт у нашай краіне і раёне карыстаюцца пашанай і павагай, атлеты Ельскага раёна дамагаюцца поспехаў на самых прэстыжных спаборніцтвах. Ён пажадаў усім вялікіх спартыўных перамог, моцнага здароўя, бадзёрасці і аптымізму.

Изображение 288

Таксама з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту павіншаваў ўсіх прысутных старшыня Ельскага РК работнікаў АПК Георгій Цык.

Пасля адбылося ўзнагароджанне спартыўнага актыву арганізацый, прадпрыемстваў і аграпрамысловага комплексу.

Кульмінацыяй мерапрыемства сталі паказальныя выступленні выхаванцаў спартыўных школ. Свой музычны падарунак ветэранам спорту, лепшым трэнерам, інструктарам па спорце, спартсменам і калектывам фізічнай культуры горада і раёна зрабілі выхаванцы школ раёна і ўдзельнікі творчых калектываў гарадскога Дома культуры «Колас».
Скончыўся святочны дзень матчам па футболе сярод каманд «Меліяратар» (ПМК 64) і «Ніва» (КСУП «Саўгас «Камуніст»).

Васіль Сакула



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *