Казлоўскі фальклорны гурт добра ведаюць не толькі ў Ельскім раёне, але і далёка за яго межамі. Своеасаблівасць і незвычайнасць выканання песень удзельніцамі гэтага гурта не могуць пакінуць абыякавымі ніводнага слухача.
Геаграфічнае стано-вішча вёскі паспрыяла добраму захаванню традыцыйнай, у тым ліку і спеўнай, мастацкай культуры. Нездарма зацікавіліся мясцовым фальклорам і навукоўцы. У красавіку 2006 года гурт выяз-джаў у горад Мінск для запісу песеннага рэпертуару. А ў 2009 годзе абрадавым і пазаабрадавым песням Казлоўскага фальклорнага гурта быў нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.
20 чэрвеня ў вёсцы Казлы адбылося ўрачыстае мерапрыемства па ўшанаванні Казлоўскага фальклорнага гурта. Сапраўднае свята песні, на якое сабраліся амаль усе жыхары вёскі і яе госці, адкрыў начальнік аддзела культуры Ельскага райвыканкама Валерый Гейхман. Ён павіншаваў усіх прысутных з такой значнай падзеяй, падзякаваў удзельніцам гурта за тое, што яны захавалі і данеслі да нас у нязменным выглядзе больш за пяцьдзесят песень, за тое, што збераглі яны многія мясцовыя звычаі і традыцыі, дзеляцца з цяперашнімі пакаленнямі сваёй мудрасцю і багатым жыццёвым вопытам, вучаць маладых усяму, што ўмеюць самі. Валерый Якаўлевіч уручыў спявачкам падарункі – дыскі і брашуры з запісамі іх песень, а таксама з інфармацыяй пра гісторыю фальклорнага гурта.
Марына Сугак.
Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».
