21 лютага ва усім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы.

З гэтай нагоды, у Ельскай раённай бібліятэцы, для выхаванцаў дзіцячага садка №1 “Сонейка”, была падрыхтавана тэматычная праграма “Родная мова – жывая спадчына мая”.
Рабяты пазнаёміліся з галоўнымі сімваламі нашай краіны, праспявалі гімн, даведаліся пра Францыска Скарыну і знакамітых беларускіх пісьменнікаў, паслухалі беларускія прыказкі і даведаліся аб іх значэнні, а таксама на выдатна справіліся з заданнямі “Ветлівыя словы” і “Беларускія загадкі”.
Вельмі спадабалася маленькім удзельнікам мерапрыемства народная гульня “Ліса і гусі”.
Напрыканцы мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі паглядзелі мультфільм “Песня жаўрука” і пазнаеміліся з кніжнай выставай “Беларуская казка – розуму падказка”.
