У Дабрынскай сярэдняй школе Ельскага раёна ёсць свой музей -скарбніца духоўных каштоўнасцей беларускага народа.

Гістарычна-этнаграфічны музей у Дабрынскай школе створаны ў снежні 1995 года. Ён налічвае шмат цікавых экспанатаў, сабраных вучнямі і настаўнікамі Дабрынскай школы, а таксама мясцовымі жыхарамі.
Калі ўваходзіш у музей, то адразу трапляеш на сялянскі падворак, дзе размешчаны рэчы, якімі карысталіся ў сваім побыце нашы продкі.
Музея знаёміць наведальнікаў з працэсамі вырабу рэчаў з лёну. Вось ўсім вядомыя кросны. А гэта – прылады да іх: церніца, грэбні, трапло, прасніца з кудзеляй, самапрадка, калаўрот, матавіла, сукайла і інш.

Нас сёння здзіўляе розум і вынаходніцтва людзей, якія ў свой час стварылі такія прылады, як рубанак, склюд, склобка, драўляны цыркуль, паўкруглая сякера, нацягіч, уторыч, піла лучковая, ручное тачыла, серп. Рэчы, якія дапамагалі выконваць работу на падворку: каромысла, вілы, каса, граблі, саха, цэп, лапата. Вырабы бандарства: бочкі, жлукта, ночвы, кашы, ступа з таўкачамі. Самы рэдкі экспанат у музеі – жорны (ручны млын).
Заслугоўвае ўвагі і сялянская хатка, дзе на вяровачцы вісяць пучкі духмянай зеляніны, на палічках стаяць гліняныя гаршкі і крынкі.
Вучні Дабрынскай школы с задавальненнем разглядваюць музейныя экспанаты.

