«Смак роднай мовы» – пад такой назвай напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы прайшло мерапрыемства ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў.

Наведвальнікі даведаліся пра гісторыю беларускай мовы, адзначылі яе прыгажосць і самабытнасць, успомнілі беларускія загадкі і крылатыя выразы, папрактыкаваліся ў перакладзе слоў, прыказак і прымавак на беларускую мову. Старшыня Ельскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Тамара Дзянісава, якая прысутнічала на мерапрыемстве, адзначыла важную ролю роднай мовы у выхаванні і перадачы нацыянальных традыцый і пачаставала прысутных салодкім падарункам.

