У дзiцяча-юнацкiм сектары да Мiжнароднага дня роднай мовы прайшла займальна-гульнёвая гадзiна «Карункi роднай мовы». На мерапрыемства прыйшлi вучнi 1-2 кл. СШ №2. Школьнiкi адгадвалi «Загадкi з вясёлай хаткi», удзельнiчалi ў конкурсах «Казачная размiнка «, «Перакладчыкi», «Чароўныя словы». Да спадобы прыйшлася гульня «Знайдзi прадмет»- дзецi з закрытымi вачыма выцягвалi назву прадмета на беларускай мове, якi трэба было адшукаць у памяшканнi. Напрыканцы рабяты пазнаёмiлiся з тэматычнай выставай «Мова васiльковай спадчыны».




