Славянскія літаратурныя дажынкі 2015 пройдуць ў Ельскім раёне

Общество

У Гомельскай вобласці пройдуць шматлікія літаратурныя мерапрыемствы, прысвечаныя 10-годдзю Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Международный-фестиваль---праздник-Славянские-литературные-дожинки-2015
Па словах Уладзіміра Гаўрыловіча, старшыні Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, з канца кастрычніка па 4 лістапада бягучага года пройдзе творчая акцыя аддзялення СПБ “Тыдзень з добрай кнігай”, у межах якой літаратары сустрэнуцца з вучнямі агульнаадукацыйных школ, правядуць творчыя сустрэчы, прэзентацыі і майстар-класы. У акцыі актыўны ўдзел прымуць 53 літаратары Гомельшчыны, члены аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі.

-Плануецца, што 5 лістапада ў 11.00 у абласным грамадска-культурным цэнтры па вуліцы Ланге, 17, з удзелам кіраўніцтва вобласці адбудзецца ўрачысты сход, прысвечаны 10-годдзю Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, — паведаміў Уладзімір Гаўрыловіч. — На гэтым мерапыемстве таленавітыя аўтары, актывісты аддзялення будуць адзначаны знакавымі ўзнагародамі.

У гэты ж дзень, у 14 гадзін у абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна адбудзецца ўрачыстае адкрыццё IX Mіжнароднага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі”, у якім прымуць удзел звыш 60 літаратараў рэгіёна і краін СНД. Менавіта тут пройдуць прэзентацыі кніг, выдадзеных на працягу года гомельскімі літаратарамі, сумесныя праекты з арганізацыямі-партнёрамі Расіі і Украіны. На мерапрыемстве будуць агучаны пераможцы творчых конкурсаў, якія аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі правяло сёлета сумесна з Гомельскай епархіяй і Гомельскім абкамам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. А напрыканцы мерапрыемства будуць агучаны імёны лаўрэатаў абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага 2015 года.

Адзначу, што 6 лістапада бягучага года па ўсталяванай традыцыі, літаратурны фестываль пряцягнецца на Палессі. Пісьменнікі наведаюць горад Ельск і Ельскі раён. Яны выступяць перад чытачамі, падораць свае кнігі для патрэб бібліятэк. Таксама запланавана наведванне дапаможнай школы-інтэрнат і аграгарадка Зашыр’е, дзе кіраўніком саўгаса “Камуніст” працуе таленавіты творца Рыгор Бабчанок. Сёлета паэт прыняты ў грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Ён будзе ўрачыста ўшанаваны на сцэне вясковага ачага культуры, дзе пройдзе творчая сустрэча з вучнямі і педагогамі мясцовай школы, жыхарамі аграгарадка.

Таццяна Петрухно



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *