Ад прадзедаў у спадчыну

Общество

На урачыстасцях, прысвечаных Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перепрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, якія адбудуцца сёння ў гарадскім Доме культуры «Колас», шмат слоў удзячнасці за шматгадовую добрасумленную працу будзе сказана ў адрас працоўнай дынастыі Ляўкоўскіх з КСУП «Скараднянскі».


Звыш пяцідзесяці гадоў адпрацавалі ў сельскай гаспадарцы Мікалай Іванавіч і Зінаіда Міхайлаўна Ляўкоўскія. Іх сёння па праву можна назваць роданачальнікамі вялікай і працавітай сям’і, якая дастойна працягвае атрыманую ў спадчыну ад сваіх дзядоў і прадзедаў любоў да зямлі, да сялянскай працы, да роднага краю.


На жаль,  Мікалая Іванавіча Ляўкоўскага няма ўжо на гэтым свеце, але Зінаіда Міхайлаўна яшчэ жывая і вельмі радуецца поспехам сваіх дзяцей, ўнукаў і праўнукаў. Шмат чаго давялося перажыць ёй з мужам на сваім жыццёвым шляху. Яна была жывёлаводам, а ён – механізатарам. Паўвека пражылі яны разам, заўсёды былі ў пашане і павазе, бо вельмі шчыра і сардэчна адносіліся да людзей і да жыцця.


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


Уладзімір Жураўлёў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *