У Вялікі пост прадукцыя Ельскага кансервавага завода асабліва запатрабавана ў пакупнікоў.
Загадчыца магазіна «Родны кут» раённага спажывецкага таварыства Святлана Цык адзначае, што апошнім часам рэзка ўзрос попыт на кансерваваны гарошак і разнасокі Ельскага кансервавага завода.
– Няма і дня, каб хтосьці з пакупнікоў не купіў посную прадукцыю ў нашым магазіне, – зазначае Святлана Цык. – У нас у шырокім выбары прадстаўлены свежая гародніна, садавіна, кансервы з гародніны, пернікі, салаты і іншыя прадукты. Аднак сярод так называемага поснага асартыменту сок і гарошак Ельскага кансервавага завода, асабліва маркоўны, карыстаюцца попытам у спажыўцоў.
Яна Іванова