Напярэдадані новага навучальнага года чатырнаццаць першакласнікаў школ Ельшчыны атрымалі партфелі са школьнымі прыналежнасцямі ад старшыні райвыканкама Уладзіміра Бурмістрава, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Леаніда Пісаніка, старшыні Ельскага райсавета Сяргея Матузкі.
Таксама сабралі падарункі для будучых першакласнікаў дэпутаты раённага Савета, супрацоўнікі раённага аддзела ўнутранных спраў, аддзела па надзвычайных сітуацыях, Ельскага раённага аддзела следчага камітэта, суда Ельскага раёна, КСУП “Ельск”, ПМС, Ельскай ЦРБ і аддзела ідэялагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама