Прыёмны пункт Зашырскага КБА прапануе

Личности

«Вітаем тым, што маем», – гаворыць Юлія Лось, касір-прыёмшчык комплекснага прыёмнага пункта аграгарадка Зашыр’е Ельскага раёна.

IMG_7344

Амаль трыццаць гадоў Юлія працуе на прыёмным пункце. Абслугоўвае яна больш за 1200 чалавек, большая частка якіх працуе ў КСУП «Саўгас «Камуніст». Маладым сем’ям пастаянна нешта трэба ў гаспадарцы, а выехаць у горад не дазваляе работа. Ды і пажылыя людзі часта карыстаюцца бытавымі паслугамі.
Наведвальнікам пункта прыёмшчыца Юлія Васільеўна з прыемнай усмешкай паказвае асартымент рэчаў і паслуг. На першы погляд, выбар небагаты. Некалькі варыянтаў пасцельнай бялізны, коўдры, падушкі… На вешалцы – чатыры-пяць халатаў і камізелек.
– Гэта ўзоры, – тлумачыць прыёмшчыца. – Усю прадукцыю КБА шые самастойна. Пакупнік можа заказаць варыянт для сябе, прычым папярэдне можна абгаварыць параметры: памер, колер і іншае. Усе пажаданні я запісваю ў журнал, а потым аддаю заказы на камбінат.
Акрамя гэтага, на КПП адзенне можна яшчэ і адрамантаваць або здаць у хімчыстку. На КПП ёсць швейныя машыны, на якіх выконваецца рамонт адзення і іншыя паслугі. Вяскоўцы нясуць сюды абутак для рамонту, заказваюць майстара па рамонце тэле- і радыёапаратуры, бытавой тэхнікі… Асаблівай папулярнасцю карыстаецца работа цырульніка. Рэалізуюцца і рытуальныя рэчы. За месяц агульная выручка складае больш за дзве тысячы беларускіх рублёў. КПП вельмі патрэбна жыхарам Зашыр’я, упэўнена Юлія.
Па словах аднавяскоўцаў, Юлія – гэта чалавек вялікай душы. Адказны і добрасумленны работнік, які перажывае і хвалюецца за сваю працу.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *