Балее душой за вяскоўцаў старшыня Рамязоўскага сельвыканкаму Ірына Таран

Общество

Навядзенне парадку на зямлі ў сельскай мясцовасці – больш складаная задача ў параўнанні з аналагічнай у горадзе. Трэба не проста прыбраць смецце, падправіць агароджы, пабяліць, пафарбаваць, але і займацца зносам дамоў, уводам пустуючых земляў у сельгасабарот. З гэтым поўнасцю спраўляецца старшыня Рамязоўскага сельвыканкама Ірына Таран.

Таран И.В.

Рамязоўскі сельсавет размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Ельскага раёна і гранічыць са Старавысокаўскім, Млыноцкім, Качышчанскім і Дабрынскім сельскімі Саветамі. Агульная плошча складае 19264 га. У склад Рамязоўскага сельскага Савета ўваходзяць 9 населеных пунктаў з агульнай колькасцю жыхароў 1064 чалавекі. Больш за ўсё людзей пражывае ў вёсцы Дзвіжкі – 397 чалавек, менш за ўсё жыхароў у вёсцы Забоззе – 3 чалавекі. На тэрыторыі сельскага Савета пражывае 506 чалавек працаздольнага ўзросту.
Рамязоўскі сельскі Савет быў утвораны ў 1917 годзе. Яго адміністратыўны цэнтр знаходзіцца ў аграгарадку Рамязы.
– Добрыя жыццёвыя ўмовы мы стараемся падтрымліваць на ўсёй тэрыторыі сельскага Савета, – кажа Ірына Таран. – Так, на ёй працуе 3 крамы – у вёсках Дзвіжкі, Багуцічы і аграгарадку Рамязы. У вёсках Аляксандраўка, Боўгарка, Вішанькі, Забоззе, Востраў і Шарын ажыццяўляецца выязны гандаль 2–3 разы ў тыдзень. Гэтак жа на тэрыторыі сельсавета размешчаны два аддзяленні пошты: у вёсцы Дзвіжкі і аграгарадку Рамязы.
На тэрыторыі сельскага Савета пражывае каля 170 дзяцей. Для іх працуе 3 установы адукацыі: ДУА «Дзвіжкаўская базавая школа», ДУА «Дзвіжкаўскі яслі-сад», ДУА «Рамязоўскі яслі-сад – сярэдняя школа». Таксама для адпачынку моладзі на тэрыторыі сельскага Савета працуе 7 устаноў культуры і вольнага часу.
Вялікую ўвагу стараемся надаваць і добраўпарадкаванню сельскага Савета, – распавядае Ірына Таран. – З пачатку 2017 года было афарбавана 200 метраў агародж, скошана 7,35 га травы, а таксама ўстаноўлена 15 малых архітэктурных формаў. І гэта яшчэ не мяжа, мы будзем старацца зрабіць наш сельскі Савет яшчэ чысцей і прыгажэй.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *