Гарачая пара рамонту

Сельское хозяйство

 

У КСУП «Саўгас «Камуніст» не адкладваюць на заўтра тое, што трэба зрабіць ужо сёння. Вясна прыйдзе хутка. Таму ў рамонтных майстэрнях гаспадаркі зараз вельмі ажыўлена. Да пачатку вясенне-палявых работ застаецца ўсё менш часу. І хаця за вокнамі снег і мароз, які мацнее з кожным днём, галоўны інжынер КСУП «Саўгас «Камуніст» Юрый Бараноўскі ўпэўнены: тэхніку на лінейку гатоўнасці трэба ставіць без перарыву.


– Механізатары і слесары з ранку да вечара рамантуюць трактары, сеялкі і іншую тэхніку, – расказвае Юрый Аляксандравіч. – У гэтым годзе ў пасяўной кампаніі мы плануем задзейнічаць каля 25 адзінак тэхнікі: 3 пасяўныя агрэгаты, 3 энерганасычаныя трактары, 6 трактароў МТЗ 1221 і г.д. Зараз усё гэта даводзіцца да ладу, рыхтуецца да выхаду ў поле.


Акрамя гэтага, у студзені наша гаспадарка папоўніла свой машынна-трактарны парк: набыла тры трактары МТЗ-82, дыскатар АПД-7,5, раскідвальнік цвёрдых арганічных удабрэнняў ПРТ-7. Гэтая тэхніка і агрэгаты таксама будуць заняты ў вясенне-палявых работах.


Юрый Бараноўскі вельмі адказна ставіцца да сваіх абавязкаў, асабліва да арганізацыі рамонту тэхнікі саўгаса, таму што асноўны аб’ём гэтых работ выконваецца іменна зімой. І ад таго, як гэта будзе зроблена, залежыць поспех пасяўной кампаніі, корманарыхтовак і ўборкі хлеба.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *