Сёлета Ельскае раённае спажывецкае таварыства на раённай нарадзе перадавікоў прадстаўляе Святлана Цык, загадчыца ўніверсама «Родны кут».
Святлана Валянцінаўна ў спажывецкай кааперацыі працуе больш за трыццаць гадоў. Пачынала малодшым прадаўцом, паступова павышала свой прафесійны ўзровень, цяпер – ўзначальвае калектыў аднаго з самых буйных прадпрыемстваў Ельскага райпо – магазін «Родны кут».
Пад кіраўніцтвам Святланы Цык калектыў працуе вельмі зладжана і прадуктыўна. Так, за 2011 год у магазіне было прададзена тавараў на суму 4374,6 млн рублёў, тэмп росту рознічнага таваразвароту ў параў-нальных цэнах склаў 155,3 %. Галоўнае ў рабоце працаўнікоў гандлю, лічыць Святлана Валянцінаўна, якаснае абслугоўванне пакупнікоў і выкананне даве-дзеных планавых заданняў па таваразвароце.
Ганна Булаўка
