У Ельскім раёне ўжо пачалі сеяць раннія яравыя зерневыя культуры, паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.
Пасяўныя работы ідуць у КСУП «Дабрынь» і ў КСУП «Саўгас «Камуніст». Па стану на 29 сакавіка раннімі зерневымі ў першай гаспадарцы засеяна 70 га, у другой – 88 га.
Да пасяўной у раёне ўжо падрыхтавана 824 гектары глебы. Найбольш падрыхтавана ў КСУП «Саўгас «Камуніст» (380 га), «Ельскае Палессе» (157 га) і «Дабрынь» (120 га). Усяго ж пад яравы сеў запланавана адвесці 5240 гектараў зямель.
Ва ўсіх гаспадарках працягваецца ўнясенне мінеральных удабрэнняў, вядзецца падкормка азі-мых зерневых і рапсу, працягваецца вываз арганікі на палеткі і ўнясенне яе пад кукурузу.
Па прагнозах сіноптыкаў, сапраўдная вясна прыйдзе ў Беларусь не раней сярэдзіны красавіка, а масавыя вясенне-палявыя работы пачнуцца ў Беларусі ў перыяд з 1 па 10 красавіка. Пастаўлена задача правесці пасяўную ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны з максімальным задзейнічаннем энерганасычанай тэхнікі, адзначылі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання.