На мінулым тыдні ў КСУП «Скараднянскі» пачалі перабіраць насенную бульбу. На жаль, не зусім спрыяльнае надвор’е не дазваляе бесперабойна арганізаваць гэты працэс у гаспадарцы.
– Бульба сёлета захавалася выдатна, гнілой вельмі мала, – патлумачыла Галіна Касенка, брыгадзір паляводства КСУП «Скараднянскі». – Яе ж у гаспадарцы запланавана ў гэтым годзе пасадзіць 50 гектараў. Таму насення павінна хапіць.
Пераборцы бульбы кожны год надаецца вялікая ўвага. Мы запрашаем людзей, просім іх дапамагчы саўгасу. І вельмі прыемна, што людзі слухаюць і прыходзяць на дапамогу. У асноўным, работнікі, занятыя на пераборцы бульбы, – гэта пенсіянеры. Яны вельмі актыўныя. Часам мы запрашаем яшчэ і клубных работнікаў, і тэхперсанал школы, і г.д. Зладжаная і хуткая праца людзей, занятых на пераборцы бульбы, я думаю, дазволіць нам скончыць работу на днях.
Ганна ГАЎРЫЛАВА
