У гэтыя яшчэ цёплыя восеньскія дні Мікалай Дворак, былы начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, адзначыў свой юбілей.З самай раніцы гучалі ў адрас юбіляра шчырыя віншаванні. Вось і былыя калегі завіталі да Мікалая Іванавіча, каб выказаць яму цёплыя словы ўдзячнасці за сумесную працу, адданасць справе, бескарыснасць і чалавечнасць.
Дырэктар дзіцячай спартыўнай школы раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Андрэй Байкоўскі перадаў юбіляру Ганаровую грамату Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, якой Мікалай Дворак узнагароджаны за шматгадовую працу, падтрымку прафсаюзнага руху і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння. Таксама Андрэй Рыгоравіч уручыў юбіляру нагрудны знак «За заслугі ў развіцці фізічнай культуры і спорту» ўстановы «Спартыўны клуб Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі». Гэтым нагрудным знакам М.І. Дворак узнагароджаны за плённую працу і вялікі асабісты ўклад у развіццё фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў Ельскім раёне, а таксама за падтрымку дзіцяча-юнацкага спорту ў рэгіёне.
Андрэй Байкоўскі разам з супрацоўнікамі дзіцячай спартыўнай школы раённай арганізацыі праф-саюза работнікаў АПК павіншавалі Мікалая Дворака з юбілеем, уручылі яму каштоўныя падарункі і пажадалі надалей заставацца верным спорту, быць здаровым і жыццялюбівым.
Таццяна Петрухно
Фота аўтара