На магутным трактары МТЗ-2022 Міхаіл Яцко з КСУП «Саўгас «Камуніст» выконвае ўсе палявыя работы: пераворвае глебу, дыскуе, косіць, перавозіць сенаж і інш.

Сёлета па выніках раённага спаборніцтва трактарыст Міхаіл Міхайлавіч Яцко прызнаны пераможцам на перавозцы кармоў. У час корманарыхтоўчай кампаніі ён перавёз 12334 умоўныя тоны травяністых кармоў.
Вопыт – а гэта чвэрць стагоддзя – дазваляе механізатару быць з тэхнікай на ты. І ў самыя адказныя моманты тэхніка ніколі не падводзіць свайго гаспадара, дазваляе яму дасягаць добрых вынікаў. Тым не менш, перамога ў спаборніцтвах унутры гаспадаркі або ў раённых для Міхаіла Міхайлавіча не галоўнае. Самае важнае, лічыць механізатар, – рабіць сваю працу якасна і адказна.
