Елка Міру аб’яднала сяброў

Общество

Напярэдадні Новага года, 26 снежня, дзеці пяці раёнаў Гомельскай вобласці (Лельчыцкага, Калінкавіцкага, Нараўлянскага, Мазырскага і Ельскага) сабраліся на навагоднім ранішніку ў Дабрынскай сярэдняй школе Ельскага раёна.

DSC_5404
У навагоднім мерапрыемстве прынялі ўдзел Сяргей Канопліч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Цімафей Глушакоў, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі Фонд Міру», прадстаўнікі Ельскага райвыканкама, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і інш.

Гэтая міжраённая сустрэча школьнікаў – чацвёртая па ліку з шасці запланаваных і арганізаваных прадстаўнікамі Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі Фонд Міру». Акцыі прайшлі напярэдадні ў Чачэрскім, Добрушскім і Акцябрскім раёнах, а таксама былі запланаваны ў Рэчыцкім раёне і ў Гомелі.
– Міжраённыя сустрэчы, – адзначыў старшыня абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі Фонд Міру» Цімафей Глушакоў, – вельмі запатрабаваныя і праводзяцца на працягу больш чым дзесяці гадоў. У асноўным адбываюцца яны ў сельскіх школах Гомельшчыны. Дзеці на такіх навагодніх ранішніках маюць выдатную магчымасць пазнаёміцца між сабою, пасябраваць, а педагогі і прадстаўнікі раённых аддзелаў адукацыі могуць абмяняцца вопытам, паглядзець, як жывуць бліжэйшыя суседзі, у якіх умовах навучаюцца дзеці ў сучасных школах. Трэба адзначыць, што абсалютна ва ўсіх школах цяпер створаны самыя лепшыя ўмовы для арганізацыі навучальнага і выхаваўчага працэсу.

Цімафей Глушакоў павіншаваў усіх прысутных з Новым годам, пажадаў вучням школ, якія з’ехаліся на свята, поспехаў у вучобе і добрых паводзін, працалюбства і здароўя, а таксама ўручыў падарункі ад абласнога аддзялення Фонду міру.

Дзяцей чакала насычаная навагодняя праграма. Спачатку ў Дабрынскай сярэдняй школе вучні школ раёнаў Гомельшчыны паўдзельнічалі ў захапляючым падарожжы па навагодніх станцыях, затым накіраваліся ў гарадскі Дом культуры «Колас», дзе ўбачылі казку «Вясёлы Роджар, або Пірацкае свята Новы год». Пасля разам з Дзедам Марозам і Снягурачкай павесяліліся на навагоднім ранішніку, дзе прадставілі загадзя падрыхтаваныя музычныя нумары.

Ганна Гаўрылава



1 комментарий по теме “Елка Міру аб’яднала сяброў

  1. Малайцы, што зрабілі дзецям свята))

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *