Верш «У дзень жаночы!». Віншаванне ад члена саюза пісьменнікаў Беларусі Рыгора Бабчанка

Культура Общество

У дзень жаночы!

Прыходзіць месяц сакавік,

Вясна адкрыла вочы.

I заклапочаны мужык

Святкуе дзень жаночы!

Ідзе спачатку ў магазін,

Купляе там абновы.

Чаго не зробіш для жанчын,

У гэты дзень вясновы.

Бяжыць на кветкавы кірмаш,

Каля прылаўкаў кружыць.

Сягоння брат усюды наш,

Бярэк ахапкам ружы.

Тады спяшаецца дамоў,

Кладзе прыгожы клунак.

Жанчына — Божая любоў

I неба падарунак.

Хай сонца свеціць, Вам заўжды,

I ззяюць шчасцем вочы.

Нязнайце суму і нуды

У гэты дзень жаночы!

З павагай член саюза пісьменнікаў Беларусі

Рыгор Бабчанок



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *