Работнікі Ельскага раённага падраздзялення МНС у сваёй паўсядзённай працы часта наведваюць аўтавакзал і чыгуначную станцыю горада, дзе праводзяць прафілактычную працу з насельніцтвам. Бо вакзал, гэта месца дзе адначасова можна сустрэць розныя катэгорыі насельніцтва і адпаведна яшчэ раз нагадаць усім пра важнасць захавання правілаў бяспекі.
Размаўляючы з людзьмі, ратавальнікі асноўную ўвагу надавалі захаванню грамадзянамі мер бяспекі пры абыходжанні з агнём, газавымі і электрычнымі прыборамі, нагадвалі аб страшных наступствах курэння ў ложку ў стане алкагольнага ап’янення, а таксама дзіцячай бяспекі і недапушчэння пакідання малалетніх дзяцей адных без нагляду. Таксама ажыццяўлялі дэманстрацыю мабільнага прыкладання «МНС Беларусі. Дапамога побач!», якое ўжо не адзін раз зарэкамендавала сябе ў якасці надзейнага памочніка пры любой НС. Асобна напярэдадні ацяпляльнага сезона закраналася актуальная тэма бяспечнага выкарыстання пячнога ацяплення.
У завяршэнні дыялогаў грамадзянам рэкамендавалі ўсталяваць у сваім доме аўтаномны пажарны апавяшчальнік і нагадалі, што ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі неабходна тэлефанаваць па нумары 101 або 112.