Мая Радзіма Беларусь


На мінулым тыдні на базе Ельскай раённай дзіцячай бібліятэкі для наведвальнікаў летняй пляцоўкі, што працуе пры раённай гімназіі, прайшло цікавае, пазнавальнае мерапрыемства пад назвай «Мая Радзіма Беларусь», прысвечанае галоўнаму дзяржаўнаму святу – Дню Незалежнасці.

библиотека-012
У кожнага народа ёсць па-дзеі і даты, якія ён не можа і не павінен забываць. Для беларусаў адной з такіх дат з’яўляецца дзень вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
На пачатку мерапрыемства работнікі дзіцячай бібліятэкі нагадалі хлопчыкам і дзяўчынкам, чаму менавіта 3 ліпеня наша дзяржава адзначае Дзень Незалежнасці, разам з дзецьмі зазірнулі ў гістарычнае мінулае нашай краіны.
Рабяты з вялікім задавальненнем расказвалі пра дзяржаўныя сімвалы, успаміналі прымаўкі і прыказкі пра радзіму, разгадвалі загадкі, адказвалі на розныя пытанні.
У ходзе мерапрыемства жадаючыя таксама змаглі паўдзельнічаць у цікавых конкурсах, калі, уявіўшы сябе салдатам, патрэбна было на хуткасць перабінтаваць «параненага» таварыша, пачысціць бульбу, прышыць гузікі або па-змагацца за званне самага трапнага стралка і многае іншае. Завяршылася сустрэча праглядам відэафільма пра Беларусь.

Жанна Дзянісава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *