Сумленная працаўніца


Алена Цімафееўна Бондар жыве ў адной з самых прыгожых вёсак раёна – Валаўску, які ў мінулым годзе набыў статус аграгарадка. Працуе Алена Цімафееўна ў КСУП «Скараднянскі» заатэхнікам-селекцыянерам. «Пачынала працаваць простай даяркай, – расказвае, усміхаючыся, Алена Цімафееўна, – надта ж модна гэта было! А цяпер ужо – заатэхнік-селекцыянер. Абавязкаў і работы хапае, але ж стараюся рабіць усё добрасумленна, шчыра…»


Муж Алены Цімафееўны Мікалай Міхайлавіч таксама шчыруе ў саўгасе – працуе трактарыстам. Сыны Віталь і Марат выраслі і раз’ехаліся з бацькоўскага дому ў розныя куткі. Старэйшы Віталь жыве і працуе ў Ельску, ў лясгасе. Яго жонка Людміла – малады дырэктар ВПК «яслі-сад – базавая школа» г. Ельска. Малодшы сын Марат уладкаваўся працаваць на «Гомсельмаш» станочнікам. Хлопцы часта бываюць дома, стараюцца дапамагаць бацькам па гаспадарцы.


Алену Цімафееўну Бондар паважаюць усе аднавяскоўцы, цэняць калегі па рабоце. Яна заўсёды адказна і старанна адносіцца да любой справы, за якую бярэцца. Гэта жанчына з вельмі чулай душой і добрым сэрцам, сумленная працаўніца, проста харошы чалавек, у якога заўжды можна знайсці падтрымку і разуменне.



 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *