Дзе гаспадар ходзіць – там зямля родзіць


Набліжаюцца да свайго завяршэння восеньскія палявыя работы. Хутка для зямлі наступіць адпачынак, у час якога яна будзе набірацца сіл для новых ураджаяў.


Кожны гаспадар зацікаўлены ў выніках сваёй працы, у дабрабыце сям’і, клапоціцца пра дзень будучы. Таму ўсе свае зямельныя работы імкнецца зрабіць своечасова, не спазняючыся і не апярэджваючы. Прыбралі збожжа, настаў час уборкі агародніны, пасля – падрыхтоўка поля да зімы: сабрана і спалена пустазелле, пры патрэбе – угноена і ўзорана ралля. Увесну застанецца толькі дачакацца, калі сыдзе снег, і адразу – за работу.


Жыхар г. Ельска Вячаслаў Рауцкі (на здымку) адразу пасля збору ўраджаю ўзараў свой надзел, падрыхтаваў зямлю да новага сезону.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *