Мастак з вёскі Санюкі


На раённым конкурсе праектаў «У свет, у якім я жыву» быў прадстаўлены творчы праект «Сэрца пакідаю вам…», падрыхтаваны вучнямі 3–4 класаў Санюкоўскай сярэдняй школы і настаўніцай Наталляй Цалка. Работа па краязнаўству была прысвечана мастаку Мікалаю Назарчуку. Мы папрасілі Наталлю Пятроўну расказаць пра таленавітага земляка чытачам нашай газеты.


– Якая багатая наша краіна на звычаі і традыцыі, якую славутую гісторыю мае, колькі знакамітых людзей нарадзіла! Вось і наша малая радзіма – вёска Санюкі – славіцца тым, што на яе зямлі нарадзіўся мастак Назарчук Мікалай Аляксандравіч.


Яго імя вядома не толькі ў нас, на Беларусі, але і па-за яе межамі. Паглядзець яго творы – значыць зазір-нуць у гістарычнае мінулае і задумацца пра будучыню сваёй Радзімы, зачаравацца беларускімі краявідамі і гісторыяй свайго краю… Кожны твор Мікалая Назарчука прымушае задумацца, убачыць многія цікавыя выяўленчыя дэталі за асноўнымі рысамі кампазіцыі.


Нарадзіўся Мікалай Назарчук 5 жніўня 1927 года. Маці Ульяна Фёдараўна працавала ў калгасе. Бацька Аляксандр Лазаравіч – у камунгасе г. Ельска. У 1941 годзе Мікалай скончыў 7 класаў Санюкоўскай школы. У школе вучыўся добра, пісаў вершы, займаўся ў драматычным гуртку, з дзяцінства захапляўся маляваннем.


У 1947 годзе паступіў і ў 1952 го-дзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. З 1952 па 1955 год працаваў у Віцебскім мастацкім педагагічным вучылішчы графікі. З 1955 па 1961 гг. – удзельнічае ў рэспубліканскіх выставах, працуе ў жанрах партрэта, пейзажа, нацюрморта. Член Саюза мастакоў з 1967 г. Удзельнік міжнародных выстаў у Германіі, Нарвегіі, Сірыі, Канадзе. У 1997 г. была аргані-завана яго асабістая выстава ў Францыі.


Яго карціны знаходзяцца ў Нацыянальным музеі Беларусі, Нацыянальнай дырэкцыі выстаў, ва уласных калекцыях. Многія работы друкаваліся ў часопісе «Мастацтва Беларусі».


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *