Лепшая аграсядзіба рэгіёна

Общество

У Гомельскай вобласці у 2012 годзе ажыццяўлялі сваю дзейнасць 358 абъектаў аграэкатурызму. Зараз у рэгіёне зарэгістраваны 641 аб’ект аграэкалагічнага турызму.


Конкурс на лепшую аграсядзібу сёлета стартаваў ў вобласці. Асноўная мэта спаборніцтва накіравана на стымуляванне і заахвочванне развіцця турызму, пашырэнне вопыту ў арганізацыі сельскага адпачынку. У ліку яго арганізатараў – упраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама.
Мяркуецца, што ў спаборніцтве прымуць удзел каля 100 турыстычных аб’ектаў. Лепшыя будуць вызначаны ў пяці намінацыях: «Захаванне беларускіх традыцый», «Здаровы лад жыцця», «Гасціннасць», «Зялёная сядзіба», «Стыль і гармонія».


Ацэньваць удзельнікаў будуць па такіх крытэрыях, як колькасць паслуг, утульны побыт і развітая інфраструктура, распрацаваныя турыстычныя маршруты.


Конкурс на лепшую аграсядзібу досыць папулярны сярод уладальнікаў турыстычных аб’ектаў рэгіёну. Штогод колькасць яго ўдзельнікаў павялічваецца, расце ўзровень якасці аказваемых імі турыстычных паслуг, адзначаюць спецыялісты ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама.  Гэты конкурс вельмі актуальны і па прычыне таго, што аграсядзібы рэгіёну, магчыма, будуць прымаць замежных гасцей чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе.


Вынікі конкурсу падвядуць у пачатку мая. Мяркуецца, што лепшыя аграсядзібы вобласці прадставяць свой патэнцыял на выставе «Вясна ў Гомелі», якая пройдзе ў рамках эканамічнага форуму.


Яна Іванова



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *