Мастак, які малюе Ельск


Не кожны дзень сустрэнеш на вуліцах Ельска мастака, які цікава перадае сваё бачанне нашага горада. Людзі вельмі часта ходзяць і не заўважаюць прыгажосці навокал, напрыклад, неба, якое можа змяняцца кожную хвілінку як колерам, так і ўзорамі малюнкаў. Мы часцей заняты сваімі клопатамі і штодзённымі абавязкамі, не звяртаючы ўвагі на прыгожыя краявіды роднага горада.

Нам пашчасціла пазнаёміцца з выдатным чалавекам сваёй справы, мастаком Аляксандрам Пясецкім.

DSCF2654
– Аляксандр Сяргеевіч, раскажыце, як вы прыйшлі ў мастацтва.

– Вучыўся ў Васілевіцкай школе, дзе нават мастацкага гуртка не было. Гэта цяпер ужо ў дзіцячых садках дзеці пачынаюць вучыцца маляванню. Далей працягваюць навучанне ў спецыялізаваных школах, а потым прыходзяць у вучылішча ўжо больш-менш падрыхтаванымі. Я ж пачынаў з нуля. У мастацкае вучылішча паступіў з другога разу ў 1987 годзе. Пасля арміі зразумеў, што я чалавек мастацтва, а да тэхнікі не ляжала душа.

– Як доўга вы шукаеце месца, якое хацелі б намаляваць?

– Гэта па-рознаму. Бывае так, што прырода зачароўвае сваім багаццем, а натхненне прыходзіць звыш. Нават у самым простым знаходзіцца дзіўнае. Патрэбна толькі ўмець гэта заўважыць…

– Ці праходзілі выставы вашых работ?

– Выставаў было шмат. З 1989 па 2003 гады мае работы прымалі ўдзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх выставах.
– Якая мара засталася няздзейсненай?

– Мара ўбачыць Парыж, дзе працавалі вялікія творцы.

– Аляксандр Сяргеевіч, ці ёсць настаўнікі з класікаў, якія аказалі ўплыў на Вашу творчасць?

– З замежных – Манэ, Ван Гог, Маціс. Па сваім сюжэтна-кампазіцыйным ходзе – гэта ўнікальныя майстры. Наогул уражлі-выя мастакі, іх мастацтва – жанравае і сур’ёз-нае. Таксама на мяне аказаў уплыў Мікеланджэла дэ Караваджа, так як Шышкін, Каровін, Левітан.

– Ці даводзілася вам развітвацца са сваёй любімай карцінай?

– Так. Адна з такіх работ – гэта карціна «Удыхніце, спадар Гаген». А яшчэ 14 маіх работ знаходзіцца ў Вашынгтоне, пры чым адна з іх служыць для напісання дысертацыі.

– Чым Вы захоплены ў апошні час?

– Падарожжамі.

Анастасія Бяляк



2 комментария по теме “Мастак, які малюе Ельск

  1. А я все думал, проезжая на авто,кто ж это рисует на улицах Ельска? Оказывается настоящий художник! Вот молодец, может хоть как-то наш Ельск пропиарит!!!

  2. Интересны человек, этот художник. Это ж надо — приехал в Ельск и рисует город! А где можно будет увидеть его работы? Хотелось бы приобрести его картины с видом Ельска.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *