Лепшы аддзел адукацыі вобласці

Образование

Ва ўпраўленні адукацыі Гомельскага аблвыканкама падвялі вынікі конкурсу на лепшую арганізацыю работы за 2013 год сярод аддзелаў і ўстаноў, у якіх навучаюцца і выхоўваюцца дзеці.

Омельчук
Прыемна адзначыць, што за эфектыўную працу і станоўчыя вынікі дзейнасці ў галіне адукацыі і выхавання дзяцей аддзел адукацыі, спорту і турызму Ельскага райвыканкама заняў у гэтым абласным конкурсе I месца сярод аддзелаў адукацыі ў сваёй групе.

На выніковай калегіі ўпраўлення адукацыі вобласці Сяргей Парошын, кіраўнік упраўлення, уручыў начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму Ельскага райвыканкама Віктару Амяльчуку Дыплом I ступені, ганаровы вымпел і грашовую суму ў памеры 150 мільёнаў рублёў для пакупкі школьнага абсталявання і іншых сродкаў навучання.

«Мы будзем старацца працаваць яшчэ лепш, каб і ў далейшым аддзел адукацыі, спорту і турызму Ельскага райвыканкама захоўваў лідыруючыя пазіцыі ў вобласці ў выхаванні і навучанні дзяцей, ва ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі», – выказаў меркаванне Віктар Амяльчук.

Таццяна Петрухно



1 комментарий по теме “Лепшы аддзел адукацыі вобласці

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *