Слесараў і агароднікаў рыхтуюць у Ельскай школе-інтэрнаце

Образование Общество

Ельская дапаможная школа-інтэрнат у апошнія гады ўтрымлівае лідзіруючыя пазіцыі ў Гомельскай вобласці па ўсіх паказчыках сярод аналагічных навучальных устаноў.

IMG_3091

На думку дырэктара школы Якава Ліпскага, вучняў неабходна са школьнай парты прывучаць да сельскагаспадарчай працы. Таму, акрамя агульнаадукацыйнага працэсу, які па ініцыятыве кіраўніцтва школы вядзецца на беларускай мове, для старшакласнікаў створаны клас прафесійнай падрыхтоўкі.
– Будучыя выпускнікі з цікавасцю вывучаюць азы прафесіі, якія ім спатрэбяцца ў жыцці, – тлумачыць Якаў Ліпскі. – Так, дзяўчынкі асвойваюць прафесію агародніка, а хлопчыкі атрымліваюць рабочую спецыяльнасць «слесар па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі». І трэба зазначыць, што ім падабаюцца такія ўрокі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *