Лепшыя аператары машыннага даення

Згодна з Уставам клуба даярак-шасцітысячніц Ельскага раёна членамі клуба могуць з’яўляцца аператары машыннага даення, якія надаілі ад кожнай каровы звыш шасці тысяч кілаграмаў малака. Па выніках 2011 года ў раёне такіх паказчыкаў дабіліся  8 аператараў машыннага даення. Два з іх нават перасягнулі сямітысячны рубеж. 7 аператараў, якія з’яўляюцца кандыдатамі ў члены раённага клуба даярак, надаілі […]

Продолжить чтение

Пашыраем бялковы клін

Сёлета аграрыі Ельшчыны будуць вырошчваць сланечнік на прамысловай аснове. Гэта, па словах галоўнага агранома ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Юрыя Гуда, адна з асаблівасцей вясенне-палявых работ гэтага года ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне краіны наогул. – У цэлым пад сланечнік на Гомельшчыне адведзена 25 тысяч гектараў, – адзначыў Юрый Уладзіміравіч, – а Ельшчыне – 975 гектараў. Павышаная […]

Продолжить чтение

Усё жыццё – ў працы

Алена Паўлаўна Яцухна жыве ў Кочышчах. Ветэран працы, пастаянная пераможца раённых, абласных і рэспубліканскіх сацыялістычных спаборніцтваў у галіне жывёлагадоўлі ў савецкі час – усё гэта пра жанчыну, якая за адданую плённую працу ў сельскай гаспадарцы на працягу чатырох дзясяткаў гадоў заслугоўвае шчырых слоў удзячнасці і павагі. Увесь час Алена Паўлаўна працавала на ферме ў Кочышчах […]

Продолжить чтение

Сеем сою і сланечнік

На раніцу 14 мая, па аператыўных дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, у Ельскім раёне правядзенне вяснавой пасяўной выканана на 77 %. Яравыя культуры пасеяны на плошчы 13037 га. У тым ліку бульбы пасаджана 124 га з 200 запланаваных, зялёнага гарошка – 135 га з 250 запланаваных, пасеяна кукурузы на зялёную масу 6021 га з […]

Продолжить чтение

На чарзе – корманарыхтоўкі

Ужо з самага пачатку вясны аграрыі клапоцяцца пра стварэнне трывалай кармавой базы на наступны зімовастойлавы перыяд. Як будзе ісці работа ў гэтым накірунку ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах Ельшчыны, расказаў Анатоль Гапонік, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама: – Для стварэння трывалай кармавой базы на зімова-стойлавы перыяд 2012–2013 года неабходна нарыхтаваць на ўмоўную галаву 30 цэнтнераў […]

Продолжить чтение

Будзем з добрым ураджаем!

КСУП «Ельскае Палессе»  сёлетнюю пасяўную кампанію праводзіць даволі актыўна. Адным з першых гэта прадпрыемства скончыла сяўбу ранніх яравых зерневых культур і кукурузы  на зерне. Як ідуць справы ў КСУП «Ельскае Палессе», расказаў дырэктар гаспадаркі Уладзімір Матузка: – Пад яравую сяўбу сёлета мы адводзім 2837 га плошчаў. З іх пад раннія яравыя зерневыя – 259 га, […]

Продолжить чтение

Гаспадаркі Ельшчыны сеюць кукурузу

У Ельскім раёне працягваецца яравая сяўба.  Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама на 25 красавіка, у цэлым ужо пасеяна 3240 гектараў, гэта складае     19 % ад запланаванага. Пасяўная кампанія значна ўскладняецца неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я – дажджамі, якія ідуць амаль кожны дзень. У гэтыя дні ўсе гаспадаркі Ельшчыны сеюць кукурузу на зерне. Па аператыўнай […]

Продолжить чтение

Малочныя рэкі ці ручайкі?

Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Ельскага райвыканкама падве-дзены вынікі работы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна ў галіне жывёлагадоўлі за першы квартал бягучага года. Адным з важнейшых накірункаў у жывёлагадоўлі з’яўляецца вытворчасць малака. Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, за студзень–сакавік 2012 года валавая вытворчасць малака ў раёне склала 7737,2 т, што складае 96,4 % ад […]

Продолжить чтение

Раннія яравыя пасеяны, на чарзе – кукуруза і гародніна

На сённяшні дзень на Ельшчыне ўжо практычна завяршылі сяўбу ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур. Аграрыі ўсіх сельгаспрадпрыемстваў раёна пачалі сеяць галоўную кармавую культуру – кукурузу, некаторыя – гародніну. Пра ход вясенне-палявых работ расказвае Юрый Гуд, галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ельскага райвыканкама: – Нягледзячы на не зусім спрыяльныя ўмовы надвор’я, у раёне […]

Продолжить чтение

Паспяховыя даяркі з «Камуніста»

Нядаўна былі падведзены вынікі работы клуба даярак-шасцітысячніц за мінулы год. Абсалютным лідарам сярод лепшых даярак Ельшчыны з’яўляецца Людміла Гайкевіч, аператар машыннага даення КСУП «Саўгас «Камуніст». Людміла Дзмітрыеўна жыве і працуе ў Зашыр’і з 2005 года. Увесь гэты час месца працы ў яе адно – радзільнае аддзяленне малочнатаварнага комплекса Прачомышлі. У абавязкі жанчыны ўваходзіць раздойванне кароў […]

Продолжить чтение

Новая ферма ў Дабрыні

У пачатку гэтага года ў КСУП «Дабрынь» пачалося будаўніцтва малочнатаварнай фермы на 600 галоў дойнага статку. Генеральным падрадчыкам на будаўніцтве фермы з’яўляецца Ельская ПМК-96. Што зроблена на будоўлі ў Дабрыні на сённяшні дзень, расказаў Уладзімір Трошка, галоўны інжынер ПМК-96:– Мы пачалі будаваць малочнатаварную ферму ў Дабрыні ў студзені гэтага года. Здача аб’екта плануецца на наступны […]

Продолжить чтение

Зернетка за зернеткам

Пасяўная кампанія на Ельшчыне паступова набірае абароты: па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання на 9 красавіка, у цэлым па раёне раннімі яравымі зерневымі культурамі ўжо засеяна 879 га з 2000 га, а гэта 44 % ад запланаванага. У КСУП «Ельскае Палессе» ўжо цалкам завяршылі сяўбу ранніх яравых, у КСУП «Дабрынь» і «Саўгас «Камуніст»  зроблена […]

Продолжить чтение

Лепшыя даяркі Ельшчыны

На мінулым тыдні ў Ельскім райвыканкаме былі падведзены вынікі работы клуба даярак-шасцітысячніц за 2011 год. Найвышэйшых паказчыкаў па вытворчасці малака ў мінулым годзе сярод аператараў машыннага даення дабіліся наступныя ўдзельніцы клуба: – КСУП «Саўгас «Камуніст»: Людміла Гайкевіч (7708 кг), Святлана Крук (6376 кг); – КСУП «Ельск»: Святлана Старавойт (7259 кг), Таццяна Глумава (7092 кг), Ніна […]

Продолжить чтение

Шчыруюць на пераборцы бульбы

На мінулым тыдні ў КСУП «Скараднянскі» пачалі перабіраць насенную бульбу. На жаль, не зусім спрыяльнае надвор’е не дазваляе бесперабойна арганізаваць гэты працэс у гаспадарцы. – Бульба сёлета захавалася выдатна, гнілой вельмі мала, – патлумачыла Галіна Касенка, брыгадзір паляводства КСУП «Скараднянскі». – Яе ж у гаспадарцы запланавана ў гэтым годзе пасадзіць 50 гектараў. Таму насення павінна […]

Продолжить чтение

Удабрэнне для Лаванды

Акрамя сяўбы ранніх яравых зерневых, адной з самых актуальных вясенне-палявых работ у гэтыя красавіцкія дні ў гаспадарках раёна з’яўляецца ўнясенне мінеральных удабрэнняў, якімі падкармліваюць азімыя зерневыя і шматгадовыя травы. Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання на 5 красавіка, у цэлым у раёне падкормлена 7568 га азімых зерневых з 9000. Найбольшую плошчу з усіх па […]

Продолжить чтение

Пасяўной «кіруе» надвор’е

Хлебаробы ўсіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Ельшчыны ўжо прыступілі да пасяўной кампаніі. Праўда, усе разам, дружна, у адзін дзень выйсці ў поле не змаглі, таму што капрызнае надвор’е не давала такой магчымасці. Тым не менш, па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання на 2 красавіка, першыя дзясяткі гектараў ужо засеяны ва ўсіх гаспадарках. На дзень 2 красавіка […]

Продолжить чтение

Тэхніка прыбыла ў гаспадаркі

У апошнія дні сакавіка сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна папоўнілі свае машынна-трактарныя паркі новай тэхнікай. Так, усе гаспадаркі, акрамя КСУП «Дабрынь», на ўмовах доўгатэрмі-новай арэнды (лізінгу) набылі 6 магутных энерганасычаных трактароў маркі «Беларус 3022 Дц».       У хуткім часе новая тэхніка будзе занята на сельскагаспадарчых работах. Ганна Гаўрылава

Продолжить чтение

Сяўба ідзе, сяўбе – дарогу!

У Ельскім раёне ўжо пачалі сеяць раннія яравыя зерневыя культуры, паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Пасяўныя работы ідуць у КСУП «Дабрынь» і ў КСУП «Саўгас «Камуніст». Па стану на 29 сакавіка раннімі зерневымі ў першай гаспадарцы засеяна 70 га, у другой – 88 га. Да пасяўной у раёне ўжо падрыхтавана 824 гектары […]

Продолжить чтение

Провести весенний сев в сжатые сроки

Погода хоть и не отличается постоянством, но постепенно становится помощником сельчан. И там, где появляется возможность выйти в поле, аграрии стремятся ее использовать. Готовность и начало весенне-полевых работ в Ельском районе в целом и в каждом сельскохозяйственном предприятии в отдельности – эти вопросы стояли в центре внимания заседания Ельского районного исполнительного комитета 23 марта. Продолжение […]

Продолжить чтение

Вясновы апетыт зямлі

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна ў гэтыя сакавіцкія дні ў асноўным займаюцца падкормкай азотнымі ўдабрэннямі азімых зернаевых і рапсу. У бліжэйшы час гаспадаркі Ельшчыны прыступяць непасрэдна да вясенняга севу ранніх яравых культур (авёс, ячмень, пшаніца). На ўнясенні мінеральных удабрэнняў на палетках сельгаспрадпрыемстваў за-дзейнічаны новыя сельскагаспадарчыя машыны – «Раса». Пра іх работу падрабязна расказаў Аляксандр Кольчанка, галоўны інжынер […]

Продолжить чтение