На чарзе – корманарыхтоўкі

Сельское хозяйство

Ужо з самага пачатку вясны аграрыі клапоцяцца пра стварэнне трывалай кармавой базы на наступны зімовастойлавы перыяд. Як будзе ісці работа ў гэтым накірунку ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах Ельшчыны, расказаў Анатоль Гапонік, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама:


– Для стварэння трывалай кармавой базы на зімова-стойлавы перыяд 2012–2013 года неабходна нарыхтаваць на ўмоўную галаву 30 цэнтнераў кармавых адзінак і ўсяго на год нарыхтаваць 45 цэнтнераў кармавых адзінак  зялёных кармоў. Сена патрэбна нарыхтаваць 11,8 тыс. т, сенажу – 29,4 тыс. т, сіласу –183,7 тыс. т, саломы – 5,6 тыс. т, зернефуражу – 24,7 тыс. т, бульбы на корм – 150 т.


Для паспяховага выканання праграмы корманарыхтовак на будучы зімовастойлавы перыяд у гаспадарках раёна плануецца правесці перазалужванне палепшаных сенакосаў і паш на плошчы больш за 2 тыс. га. З іх да 30 % плошчаў  будуць займаць зернебабовыя. Запланаваны пасеў аднагадовых траў, пожніўных, паўкосных і прамежных культур (пайза, проса, рэдзька масленічная, рапс яравы, зернебабовыя і інш.) на корм для забеспячэння зялёнага канвеера на летнепашавы перыяд 2012 года больш чым на 2,5 тыс. га. Кукуруза на сілас будзе займаць плошчу 9 тыс. га. Для нарыхтоўкі больш якаснага сенажу і сіласу пададзена заяўка на цэнтралізаванае набыццё біялагічнага кансерванту «Бактафлор» у колькасці 6335 літраў.


У сельгаспрадпрыемствах ёсць 24 адзінкі кормаўборачных камбайнаў, 35 касілак, 23 адзінкі трактарных грабель і 33 адзінкі прэс-падборшчыкаў. Зараз гаспадаркі раёна займаюцца падрыхтоўкай і рамонтам кормаўборачнай тэхнікі.


Ганна Гаўрылава


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *