Наша работа – гэта стан душы

Образование

15 верасня ў нашай краіне ў чарговы раз будзе адзначацца Дзень бібліятэк.


Бібліятэкі на працягу ўсёй сваёй гісторыі з’яўляюцца скарбніцамі культурных каштоўнасцей, захавальніцамі нацыянальных традыцый беларускага народа, фальклору, народнай творчасці. Яны ствараюць спрыяльную атмасферу, якая ўcix нас яднае, робіць мудрэйшымі, усталёўвае падмурак еднасці i росквіту нацыі.


Бібліятэка – гэта не проста схові-шча кніг, але i духоўны цэнтр, месца, дзе не толькі можна аб нечым даведацца, але i адпачыць.


3 чаго пачынаецца любая бібліятэка? Безумоўна, з прыветнай усмешкі бібліятэкара. Кожнаму бібліятэкару належаць такія якасці, як мудрасць i цярпенне, працавітасць i крэатыўнасць, бо менавіта на ix плячах ляжыць пачэсны абавязак захаваць духоўнасць нацыянальнай гісторыі i культуры, адкрыць чытачам прыродную гармонію ў свеце i ў ix caмix.


Ці проста быць бiблiятэкapaм? Гаворка ідзе не пра дыплом ці працоўную кніжку. У навучальных установах «вучаць на бібліятэкара», у бiблiятэкax людзі займаюць адпаведныя пасады, але давайце паглядзім на прафесію бібліятэкара інакш. Xiбa магчыма быць бібліятэкарам без асаблівых якасцей характару, якія часам i апісаць немагчыма? Xiбa гэта не асаблівы стан душы? Да прафесі-йных ведаў i навыкаў, безумоўна, дабаўляюцца іншыя рысы, i адна з ix вызначае лёс – любоў да сваёй прафесіі, любоў да самой бiблiятэкi i да ўсяго таго, што ў ёй адбываецца.


Шмат гадоў раённую бібліятэчную сістэму ўзначальвае дырэктар Суткаленка Н.А. – залатой душы чалавек, верны i надзейны сябра, таленавіты арганізатар i творчая асоба. Дзякуючы яе намаганням пры раённай бібліятэцы арганізавана i дзейнічае экспазіцыя «Eльcкi фартушок», якая выклікае вялікую цікавасць i захапленне ў наведвальнікаў. У экспазіцыі прадстаўлены работы жыхароў вёсак Кузьмічы, Глазкі, Асавы, Шыя, Шышкі, якiя даўно знiклi з карты раёна, але памяць аб ix навяваюць узоры рушнікоў, сурвэтак, посцілак i фартушкоў, вышытых i вытканых pyплiвымi pyкaмi вясковых майстрых. Надзея Анатольеўна згуртавала вакол сябе творчы калектыў аднадумцаў, кожны з якіх уносіць свой уклад у бiблiятэчнyю справу раёна. Сёння хочацца адзначыць лепшых па прафесіі: Хіжнякову С.Я. – загадчыцу дзіцячай бiблiятэкi, Трафімаву Н.В. – загадчыцу аддзела камплектавання, Ракавецкую Г.А. – бiблiятэкapa Дабрынскай сельскай бібліятэкі, Ястрэмскую К.I. – бібліятэкара Засінцаўскай сельскай бібліятэкі, Неўмяржыцкую Н.Ю. – бібліятэкара Млынокскай сельскай бібліятэкі. Разам з тым хочацца павіншаваць з перамогай у раённым конкурсе на лепшы тэматычны праект, прысвечаны 65-годдзю вызвалення Беларусі, «Памяць зямлі беларускай» Цімошчанка Л.В. – бібліятэкара Рамязоўскай сельскай бібліятэкі, Прэпеліцэ Г.Р. – бібліятэкара Качышчанскай сельскай бібліятэкі, калектыў аддзела абслугоўвання i інфармацыі Ельскай РЦБ  (загадчыца Богач Т.А.), Носка В.Я. – бібліятэкара Роза-Люксембургскай сельскай бібліятэкі. Не толькі бібліятэчныя справы хвалююць бібліятэкараў сістэмы, добрасумленна выконваючы свае абавязкі, яны прымаюць актыўны ўдзел у мастацкай самадзейнасці раёна. Гэта загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынга Каліціеўская Л.А., бібліятэкар РДБ Ястрэмская I.A., бібліятэкар Старавысакоўскай сельскай бібліятэкі Прышчэп С.А., загадчыца Зашырскай сельскай бібліятэкі Кавальчук М.Р., бібліятэкар Падгальскай сельскай бібліятэкі Сугак Н.М., бібліятэкар Скараднянскай сельскай бібліятэкі Федарэнка Н.Л. i многія іншыя. Бібліятэкары Клюка А.Г. i Глухатарэнка Л.Ф. уваходзяць у актыў клуба аматараў паэтычнага слова «Галасы Ельшчыны», які дзейнічае пры раённай цэнтральнай бібліятэцы. У гэтым годзе ўбачыў свет зборнік вершаў «Горкі ўспамін», у якім прадстаўлены паэтычныя творы ваеннай тэматыкі, а зусім нядаўна выйшаў з друку зборнік вершаў Л. Глухатарэнка «Верю в свою звезду».


Кожны з нас марыць аб прыстойным жыцці, аб рэалізацыі свaix здольнасцей i магчымасцей, аб цікавай і творчай рабоце, аб удзячных чытачах. Вельмі хочацца, каб усе мы, бібліятэкары, ганарыліся сваёй прафесіяй, каб наша грамадства i тыя, хто працуе ва ўладавых структурах, з разуменнем i павагаю ставіліся да нас.


Са святам вас, шаноўныя калегі. Моцнага вам здароўя, дабрабыту i новых дасягненняў у працы, узаемапаразумення з калегамі i чытачамі, добрага настрою, цікавых сустрэч i знаёмстваў, acaбicтагa шчасця!


Г. Трафімава,метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынга РЦБ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *