«Захоўваючы добрае,створым лепшае!»

Образование

«Хай ззяе свет і ведаў, і дабра», – гэтыя словы прапісаны на гербе дзяржаўнай установы адукацыі «Ельская раённая гімназія». Гуманнасць, дабратворнасць і маральнасць – аснова выхавання і адукацыі. Як не магчыма ніякае збудаванне без апоры-падмурку, так не магчыма выхаванне паўнавартаснага адукаванага чалавека без духоўнай і маральнай асновы. На іх трымаецца ўсё станоўчае.


Гэта добра разумее калектыў гімназіі. Установа працуе першы год. Упэўненна вядзецца работа па стварэнню станоўчага іміджу гімназіі.


Днямі ва ўстанове прайшоў Дзень гімназіста. Згодна са шматвяковымі традыцыямі менавіта ў снежні адзначаецца гэты дзень, а для гімназістаў – гэта яшчэ і выпрабаванне часам.


Асаблівы настрой мерапрыемству задаў аркестр Ельскай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Таццяны Уладзіміраўны Усціновіч (выкладчыка па класу баяна). Хочацца адзначыць, што ўдзельнікамі гэтага аркестра з’яўляюцца і вучні гімназіі. Цудоўныя мелодыі пяшчотна закраналі струны душы чалавечай. Як гэта важна – далучэнне да свету прыгожага.


На любое пачынанне неабходна Божае благаславенне. З благаславеннем перад гімназістамі, іх бацькамі, выкладчыкамі гімназіі выступіў айцец Георгій, настаяцель Троіцкай царквы. Ён зазначыў, што свет ведаў – свет цудоўны, трэба выкарыстаць магчымасць вучыцца, несці дабро і веды ў жыццё, развівацца духоўна.


Гасцямі свята былі і старыя знаёмыя гімназістаў – героі-мудрацы са старажытнай Грэцыі. Яны напомнілі прысутным клятву гімназіста, разам выканалі гімн установы, імі былі прыпаднесены буклеты-запаветы кожнаму класу.


Гімназія – асаблівы храм ведаў і духоўнай культуры. Неаднаразова на свяце гучаў дэвіз: «Захоўваючы добрае, створым лепшае!» Выступленні класаў былі своеасаблівай візітнай карткай, у якой адлюстроўвалася тое, чым жывуць гімназісты, што іх хвалюе, аб чым мараць….


Да свята выйшаў чарговы нумар газеты «Гімназічны веснік», у  якой мы адлюстроўваем свае поспехі і праблемы, а таксама друкуем першыя пробы пяра гімназістаў.


Нам вельмі хочацца, каб нашы вучні змаглі самарэалізавацца ў жыцці. Але самарэалізацыя – неадасобленая мэта. Гэта праграма дзеяння, гэта рухавік і адначасова – вяршыня, на якую гэты самы рухавік павінен узняць чалавека. Нялегка. Але без цяжкасцей перамог не бывае.


Любоў Казак,
дырэктар Ельскай раённай гімназіі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *