«Покліч Палесся» ў Ляскавічах


Нацыянальны парк «Прыпяцкі» –  адзін з найпрыгажэйшых самабытных куткоў Беларусі, і нездарма менавіта ён быў абраны месцам для правядзення першага адкрытага фестывалю этнакультурных традыцый. Фестываль «Покліч Палесся» праходзіў у вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёна і быў накіраваны на развіццё турызму, фарміраванне турыстычных маршрутаў і адпаведнай гэтаму інфраструктуры. Дзяржаўнай праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на 2010–2015 гады,  ініцыіраванай і зацверджанай Прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам, прадугледжваецца маштабнае развіццё палескага рэгіёна з мэтай прываблення ў рэгіён наведвальнікаў ўсяго свету.



І чаму б нам, палешукам, і не запрашаць турыстаў з розных краін да сябе, калі ёсць што паказаць: на Прыпяцкім Палессі 259 аб’ектаў культурна-гістарычнай спадчыны, 25 заказнікаў, 24 помнікі прыроды, гарналыжны комплекс, Нацыянальны парк «Прыпяцкі»… Як у песні спяваецца: «Разумееш тады, чаму з выраю жураўлі на Палессе ляцяць…» Ды хіба ж толькі яны?!


Сапраўды, 17–18 верасня Ляскавічы ператварыліся ў суцэльную фестывальную пляцоўку. Акрамя цэнтральнай сцэны ў парку, тэатралізаваныя дзеянні разыгрываліся на падворках  кожнага палескага раёна. Ляскавічы сабралі самых таленавітых палешукоў: мастакоў, разьбяроў па дрэву, ганчароў, музыкантаў і спевакоў.


Адкрываючы свята, прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі адзначыў, што зараджэнне новага фестывалю на гэтай цудоўнай зямлі невыпадкова, бо палескі край сёння захоўвае і шануе традыцыі народу, непаўторную этнаграфічную творчасць.


Арганізатары ж фестывалю пастараліся раскрыць шматлікія грані палескай культуры, побыту, жыцця. Чаго толькі тут не было ў гэтыя святочныя дні: урачыстае адкрыццё свята, конкурсы аматарскай мастацкай творчасці, фотавыставы, конкурс падворкаў, выстава «СМІ Палесся», спаборніцтвы ў майстэрстве прыгатавання нацыянальных страў, выступленне знакамітых калектываў «Песняры», «Палац», феерверк і інш.


Таццяна Петрухно, Юлія Разумава.


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *