Народнаму ансамблю «Яцер» – 10 гадоў


Пры Зашырскім культурна-спартыўным цэнтры ў кастрычніку 2000 года нарадзіўся ансамбль народнай песні «Яцер».


Чаму такую незвычайную назву атрымаў ансамбль? Бо, згодна з паданнем, першапачаткова вёска Зашыр’е называлася Яцер.


Заснавальнікамі каляктыву з’явіліся дырэктар КСЦ Яўгенія Шадрына і яе вучаніца Таццяна Гудкова. Менавіта яны з’явіліся тым ядром, вакол якога пачалі гуртавацца аматары народнай песеннай, інструментальнай і вуснай творчасці.


Удасканальваючы сваё майстэрства, удзельнікі ансамбля  аб’ехалі многія вёскі раёна. З кожнай паездкай самадзейныя артысты прывозілі з сабой новыя песні, якія ім спявалі жыхары пасля канцэртаў.


Шмат сяброў-носьбітаў непаўторнай народнай песні ёсць у ўдзельнікаў ансамбля. З вялікім задавальненнем спяваюць людзі народныя песні, з цікавасцю вывучаюць песенны строй свайго рэгіёна, самабытнасць танцавальных рухаў. Разам з гэтым засвойваецца характар і стыль музычнага і вуснага фальклору.


Народныя традыцыйныя песні жывуць вякамі і здольны задавальняць эстэтычны густ розных пакаленняў, а энергетыка і эмацыянальнасць іх настолькі вялікія, што кожнага з нас яны могуць прымусіць плакаць і смяяцца, падымуць настрой і прагоняць сум. 


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


Аляксандр Смоляр.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *