Чаму няроўныя надоі малака?

Сельское хозяйство

Ці ўсё ў гаспадарчай дзейнасці залежыць ад аднаго толькі кіраўніка гаспадаркі? Якая роля ў дасягненні намечаных вынікаў працы спецыялістаў, ад галоўных – да непасрэдных выканаўцаў той або іншай работы? І што трэба рабіць, каб  паспяхова завяршыць адыходзячы сельскагаспадарчы год?



Аб гэтым вялася размова на раённай нарадзе-семінары жывёлаводаў напрыканцы лістапада ў КСУП «Дабрынь». Падводзіліся вынікі працы жывёлагадоўчай галіны за прайшоўшыя дзесяць месяцаў. Пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні райвыканкама Святланы Мядзведскай і намесніка старшыні – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама  Анатоля Гапоніка, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, галоўныя заатэхнікі і ветурачы на канкрэтных прыкладах аналізавалі стан спраў на жывёлагадоўчых фермах: рабілі для сябе пэўныя вывады.


Хочацца зазначыць, што такая форма работы раённага выканаўчага камітэта з кадрамі сельгасвытворчасці ўжо добра зарэкамендавала сябе. Адметнасць яе ў тым, што прымаючы ў сваёй гаспадарцы калег па працы з усяго раёна, кіраўнікі і галоўныя спецыялісты, жывёлаводы імкнуцца выглядаць найлепшым чынам, бо сорамна глядзець у вочы людзям, калі ў хлявах брудна, жывёла стаіць замурзаная,  худая і хоча піць, або есці…


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


Васіль Пятроўскі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *