Адзін з лепшых


У гэтым годзе нагрудным знакам Міністэрства ЖКГ «Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі» за высокія дасягненні ў працы, узорнае выкананне службовых абавязкаў, шматгадовую працу ў галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўзнагароджаны  Сяргей Ляўкоўскі, аператар газавай кацельні ІІІ разрада.


Сяргей Адамавіч адзінаццаць гадоў аддана працуе ў КЖЭУП «Ельскае». У ацяпляльны сезон – аператарам кацельні ў мікрараёне 50 гадоў СССР, у міжацяпляльны сезон – брыгадзірам па добраўпарадкаванні горада. За ўсе гады працы гэты чалавек зарэкамендаваў сябе як выдатны спецыяліст, які на высокім узроўні выконвае свае прафесійныя абавязкі. Сяргей Ляўкоўскі карыстаецца павагай сярод адміністрацыі і работнікаў прад-прыемства. Адказны, ініцыятыўны, справядлівы і працалюбівы чалавек, ён ніколі не падводзіць калег па рабоце, шчыра выконвае даручаную яму справу. Калі патрэбна, у любую пару года, днём ці ноччу, Сяргей Адамавіч прыйдзе на дапамогу. Яго ніколі не палохаюць цяжкасці ў рабоце, а сумленнасць і адказнасць дапамагаюць яму ўсё рабіць проста выдатна.


Па словах кіраўніцтва КЖЭУП «Ельскае», Сяргей Ляўкоўскі – адзін з найлепшых работнікаў, якім па праву ганарыцца прад-прыемства.


Ганна Аляксандрава.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *