Малады вадзіцель


Пяць гадоў працуе ў КЖЭУП «Ельскае» вадзіцелем Андрэй Яцухна. Калі адразу пасля школы ён прыйшоў працаваць на прадпрыемства, яму даверылі аўтамабіль УАЗ. Цяпер, ужо амаль тры гады як ездзіць на новай ГАЗелі.


– Канешне, – расказвае Андрэй, – на новым аўтамабілі працаваць вельмі добра і прыемна. Галоўнае – падтрымлі-ваць машыну ў належным стане, глядзець за ёй, як за жывой істотай. Тады і яна будзе цябе слухацца – працаваць без збояў і паломак.


У калектыве прадпрыемства маладога вадзіцеля паважаюць, давяраюць яму. У начальства да работы Андрэя Яцухна няма ні заўваг, ні прэтэнзій. Мабыць, нездарма ў гэтым годзе Андрэй быў выбраны адным з дэлегатаў ад КЖЭУП «Ельскае»  на раённы злёт перадавікоў вытворчасці.


Ганна ГАЎРЫЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *