УРаджай – 2011

Сельское хозяйство

Штогод у КСУП «Саўгас «Камуніст» работы па пасадцы і ўборцы бульбы давяраюць Аляксандру Чубіну. Кіраўніцтва гаспадаркі ведае, што гэты механізатар выдатна справіцца з абавязкамі. Аляксандр не баіцца наогул ніякай работы ў сельскай гаспадарцы, да даручаных спраў адносіцца сур’ёзна і адказна. Не палохае яго і тое, што сёлета ў гаспадарцы запланавана пасадзіць 100 гектараў бульбы. Аляксандр верыць: справімся! Дапамагае садзіць бульбу Аляксандру Чубіну, сочыць за работай саджалкі яго цёзка – Аляксандр Рамановіч. Працуюць два Аляксандры з выдатным радасным настроем.


Ганна Булаўка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *